Удзельнікам акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску даюць «суткі»
Закрытыя працэсы праходзяць у РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы.
Першым быў асуджаны за акцыю памяці Міхаіла Жызнеўскага і герояў «Нябеснай сотні» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.
Яму прысудзілі 15 сутак арышту. Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Шабуня.
Таксама да 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў.
Актывіст Яўген Батура быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 10 сутак за ўскладанне кветак да помніка Тараса Шаўчэнкі.
22 студзеня ўвечары прыкладна 15 чалавек запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнка непадалёк ад амбасады Украіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Украіне беларуса
Міхаіла Жызнеўскага. Усе ўдзельнікі былі затрыманыя сілавікамі адразу пасля акцыі і дастаўлены ў Цэнтральны РУУС сталіцы.
Пасля паўночы вызвалілі 4 чалавек — Ніну Багінская, Дзмітрыя Захарэвіча, Юрыя Ваўчка, Валерыю Чарнаморцаву. У РУУС Цэнтральнага раёна засталіся да суда пяць затрыманых. Гэта
каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, актывісты Вольга Нікалайчык, Аляксандр Макаеў, Яўген Батура і Мікалай Колас.
Вызваленыя актывісты папрасілі прадстаўнікоў пасольства Украіны звярнуць увагу на тое, што ў міліцэйскім аўтобусе прадстаўнікі сілавых структур Беларусі вельмі здзекліва, ганебна, у абразлівай
форме выказваліся пра Украіну і украінцаў.