Уцекачы магілёўскай спецвучэльні абышліся папярэджаннем

Папярэджаннем пакарала камісія ў справах непаўналетніх Ленінскага раёну Магілёва шасцёх навучэнцаў спецвучэльні № 2, якія 26 лістапада самавольна пакінулі тэрыторыю закрытай установы, перадае Радыё Свабода.

7ccdbf70_aa27_40c6_843d_c1cd40117fee_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg


Пасля трох гадзінаў «самаволкі» іх затрымалі і вярнулі назад. Тады, сцьвярджаюць падлеткі, іх збілі супрацоўнікі вучэльні. Адзін трапіў у шпіталь з пашкоджаным хрыбтом. На камісіі яго не было, ён далечваецца ў спецыяльнай установе.
Наталля Варанкова, маці аднаго з уцекачоў, якая прысутнічала ў якасьці законнага прадстаўніка свайго сына Цімафея, кажа, што хлопцаў вінавацілі у брыдкаслоўі. Маўляў, калі затрымалі, тыя нецэнзурна выказваліся. Тэму ўцёкаў, казала яна, камісія згадвала ўскосна. Пытанняў пра збіцьцё і прычыны ўцёкаў навучэнцам не задавалі.

Наталля Варанкова і яе сын Цімафей

Наталля Варанкова і яе сын Цімафей


Паводле Наталлі Варанковай, Цімафей сам заявіў, што ён і ягоныя сябры кінуліся наўцёкі праз невыносныя ўмовы ўтрымання. На гэтыя словы камісія адрэагавала маўчаннем.
Справу сына, як кажа спадарыня Натальля, камісія разглядала спакойна і карэктна, а выканаўца абавязкаў дырэктара паабяцаў, што ўмовы ўтрымання падлеткаў у вучэльні будуць палепшаныя.
Цімафею Варанкову вынесена адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе папярэджання. Пра папярэджанні гаварылі і іншыя навучэнцы, якія збеглі з спецустановы.

dc1ffdab_52c2_4636_96a0_af731b6b10cd_w650_r0_s.jpg


Паводле спадарыні Наталлі, сын яшчэ знаходзіцца ў прыгнечаным стане, але стараецца выглядаць бадзёра. Кажа, што рэжым у вучэльні памякчэў, ранейшага прэсінгу няма.
На гутарку навучэнцаў прывезлі у спэцыяльнай форме, якую прымушаюць надзяваць парушальнікаў рэжыму.
Паседжанне камісіі праходзіла ў магілёўскай школе № 19.