У Славянску працягваюць страляць па сілавіках з жылых кварталаў
Тэрарысты ў Славянску ноччу некалькі разоў стралялі з мінамётаў па пазіцыях ўкраінскіх сілавікоў і па тэлевышцы.
"Паводле аператыўных дадзеных групы " Інфармацыйны супраціў", мінулай ноччу тэрарысты ў Славянску некалькі разоў адкрывалі агонь па пазіцыях ўкраінскіх сілавікоў і па
тэлевышцы. Абстрэл вёўся з мінамётаў", — піша Зьміцер Тымчук.
"Пазіцыі тэрарыстаў, з якіх вёўся
абстрэл, былі размешчаны ў раёне вуліцы Арцёма і ў гарадскім раёне "Лясны", — дадае ён.
"Такім чынам, прарасейскія тэрарысты ўжываюць тактыку выкарыстання мірных жыхароў у якасці прыкрыцця — абстрэлы вядуцца з жылых кварталаў. Гэта моцна абцяжарвае дзеянні ў адказ сілавікоў", — падкрэслівае Тымчук.