У Клімавічах забаранілі пікет у падтрымку Ірыны Моцнай
Адміністрацыя Клімавіцкага райвыканкама дала адмоўны адказ на заяўку аб правядзенні пікету "Абаронім правы Ірыны Моцнай".
На гэты раз падставай з'явілася "адсутнічаюць звесткі аб крыніцах фінансавання". Адмову падпісаў намеснік старшыні Ламанаў А.А., паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Правядзенне пікету было запланавана на 15 сакавіка.