У Капылі прайшоў пікет супраць парушэнняў Канстытуцыі

У Капылі 14 сакавіка на мясцовым стадыёне сябры аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» правялі пікет супраць парушэнняў Канстытуцыі Беларусі. 



1426325653_11056997_775484925854568_896811411_n_1_.jpg

Ён быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі, які святкуецца 15 сакавіка. Пікет прайшоў без эксцэсаў, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Капылі Віктар Дашкевіч.
Падчас яго былі пералічаныя парушэнні дзяржаўнымі органамі Канстытуцыі, узгаданыя імёны забітых, зніклых і памерлых пры невысветленых абставінах палітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячоў, палітвязняў.
Паводле прэс-службы БХД