У Кіеве адкрылі мемарыял беларусу Міхаілу Жызнеўскаму
Мемарыял Герою Нябеснай сотні з'явіўся на вуліцы Грушэўскага, дзе быў забіты беларус.
На адкрыццё з Беларусі прыехалі бацькі загінулага і мясцовыя актывісты. Яны ўсклалі кветкі і правялі паніхіду.
Міхаіл Жызнеўскі адным з першых загінуў падчас Майдану. Яго застрэлілі 22 студзеня ў час акцый пратэсту на вуліцы Грушэўскага. Бацькі героя распавядаюць, што сын хаваў ад іх удзел у пратэстах.
Цяпер больш за ўсё жадаюць, каб сын атрымаў званне Героя Украіны. Яго на мінулым тыдні прэзідэнт Парашэнка прысвоіў ўсім Героям Нябеснай сотні. Аднак Міхаіла Жызнеўскага ў гэтым спісе не было, бо па
ўкраінскім заканадаўстве званне Героя прысвойваюць толькі грамадзянам Украіны.
5.ua