У кадэцкай вучэльні забаранілі цукеркі і ўвялі публічнае пакаранне

У Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні на гэтым тыдні “хоронили” цукеркі і пячэнне.



kadzet_vuchelnia.jpg

У вучэльні, што месціцца ў былой школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Ястрамбелі Баранавіцкага раёна, кадэтам есці цукеркі і пячэнне цяпер забаронена. Дырэкцыя асабіста правярала ў капцёрках рэчы 14–17-гадовых падлеткаў, забрала ежу і вымусіла кадэтаў закапаць цукеркі — дзясяткі кілаграмаў. Пра гэта паведаміў адзін з бацькоў выхаванцаў.

А яшчэ ў вучэльні афіцыйна ўвялі пакаранне — “публічна прысядаць і адціскацца” за правіны. У звальненне дазваляецца ісці толькі 25% “асабовага складу”. Мабільныя тэлефоны захоўваюцца ў сейфах, ноўтбукі выдаюцца на некалькі гадзін толькі ў суботу і нядзелю. З ежы, што прывозяць з дому, дазваляецца толькі вада — на прахадной торбы кадэтаў правярае кіраўніцтва вучэльні.


spring96.org