У Дудутках адбылася рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы (відэа)

У музейным комплексе пад Мінскам прайшоў міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі.



04_dudutki.jpg

У музейным комплексе "Дудуткі" пад Мінскам на працягу двух дзён праходзіў VII міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд". Ён прысвечаны 605-й гадавіне легендарнай Грунвальдскай бітвы. У ёй, нагадаем, продкі беларусаў, палякаў і літоўцаў разбілі войска Тэўтонскага ордэна і спынілі яго экспансію.

Гледачы ўбачылі турніры збраяносцаў і рыцараў, спаборніцтвы лучнікаў і алебардыстаў, масавую бітву, выступленне танцавальных калектываў, майстар-класы, старадаўнія гульні.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала рэканструкцыя бітвы. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, інфармуе БелаПАН.

06_dudutki.jpg
02_dudutki.jpg

Фота, відэа: БелаПАН


euroradio.fm