У Беларусі знайшлі спосаб знізіць тарыфы ЖКГ

У Беларусі знайшлі алгарытм, які дазволіць знізіць фінансавую нагрузку праз тарыфы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта ў каментары тэлеканалу СТВ заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.



kalinin.png

Паводле яго слоў, адпаведны дакумент адпрацаваны і ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Акрамя таго, плануецца “адшліфаваць” праект указа па безнаяўным субсідыям, які “дазволіць абараняць насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў бюджэту сям'і”, адзначыў віцэ-прэм'ер.

Паводле: krynica.info