У Беларусі расце дзіцячая злачыннасць у сферы наркотыкаў
Колькасць крымінальных спраў, узбуджаных у дачыненні да непаўналетніх за незаконны абарот наркатычных сродкаў, вырасла ў 2014 годзе ў чатыры разы.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МУС РБ Алег Каразей, перадае БелТА.
Паводле яго слоў, негатыўная тэндэнцыя захоўваецца і ў гэтым годзе.
"Вялікая колькасць дзяцей залучаецца ў сферу наркаманіі. Гэта праблема не толькі грамадства, дзяржавы, але і сям'і, у якой дзіця выхоўваецца", — адзначыў Каразей.