У Баранавічах у раёне чыгуначнага і аўтавакзалу быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг
У рамках маратону "Люблю Беларусь" у Баранавічах адбылося вывешванне нацыянальнага сцягу.
Актывісты Маладога Фронту абралі месца і час, калі гэта магло ўбачыць як мага больш людзей.
— Акрамя вакзалаў, — кажа адзін з удзельнікаў, — там ёсьць яшчэ кірмаш "Палескі". А вывешвалі сьцяг мы бліжэй да 11:00.
Маратон "Люблю Беларусь" завершыцца сёння ў Мінску віншаваннем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.
Паводле прэс-службы Маладога Фронту