У 2017 годзе Беларусь запусціць другі спадарожнік
Другі беларускі спадарожнік будзе запушчаны ў 2017 годзе пры дапамозе расійскай кампаніі “Раскосмас”. Новы спадарожнік заменіць існуючы Беларускі касмічны апарат (БКА), які быў выведзены на арбіту ў 2012 годзе і мае гарантыйны тэрмін эксплуатацыі пяць гадоў.
"Мы зараз абмяркоўваем тэхнічныя дэталі, выгляд, функцыі, якія спадарожнік будзе выконваць. Займаемся таксама пытаннямі бізнэс-плана, вызначаемся, на якіх рынках будзе працаваць, наколькі акупным акажацца праект", — заявіў кіраўнік “Раскосмаса” Ігар Камароў.
У бліжэйшыя месяцы эксперты вызначацца па ўсіх гэтых пунктах і прыступяць да стварэння спадарожніка, перадае Sputnik.
БКА і БКА-2 будуць вонкава падобныя, але прынцыповае адрозненне заключаецца ў тэхнічным аснашчэнні.
Пагадненне пра стварэнне апарата ўжо падпісана НАН Беларусі і "Раскосмасам".