У Нямеччыне аўтаканцэрны могуць прымусіць убудоўваць чорную скрыню ў машыны з аўтапілотам

Пасля двух пацверджаных аварый у ЗША з удзелам аўтамабіляў Tesla, у тым ліку смерці аднаго з кіроўцаў, нямецкія заканадаўцы плануюць унесці змены ў патрабаванні да іх выпуску. У прыватнасці размова ідзе пра абсталяванне кожнай машыны з аўтапілотам адмысловай чорнай скрыняй.

tesla.jpg

Дагэтуль падобныя прылады часцей за ўсё можна было сустрэць у самалётах. У выпадку з аўтамабілямі чорныя скрыні будуць занатоўваць, калі аўтаномная сістэма кіравання была ўключана, калі машына прасіла кіроўцу перайсці да ручнога кіравання і калі менавіта кіроўца браў такі кантроль на сябе.
Новы закон будзе спрыяць аўтавытворцам, рэгулючым органам і праваахоўнікам вызначаць, хто нёс адказнасць у выпадку аварыі машыны з функцыяй аўтапілота.
Канцэрны Volvo і Mercedes-Benz ужо заявілі, што яны будуць браць на сябе адказнасць за дзеянні сваіх аўтамабіляў з аўтаномным рэжымам кіравання.
Крытыкі новай заканадаўчай нормы адзначаюць, што яна мае патрэбу ў дасканалай распрацоўцы. Адным з пытанняў з'яўляецца тое, на кім будзе адказнасць, калі ў аўтапілота здарыцца збой у праграмным забеспячэнні ў выніку несвоечасовага рамонту яго ўладальнікам.
Разам з тым нароўні з ідэяй чорных скрыняў міністр транспарту Нямеччыны Аляксандр Добрындт выступае за абавязковае знаходжанне кіроўцы ў сваім сядзенні, каб у выніку аварыйнай сітуацыі паспець узяць кіраванне аўто на сябе.
Паводле mashable.com