У Мінску з-за каронавіруса зноў адмяняюць планавую шпіталізацыю ў бальніцы
Другая хваля каронавіруса прывяла да адмены планавай шпіталізацыі беларусаў у бальніцы.
Як паведамляюць чытачы Office Life, планавая шпіталізацыя спыненая з 21 кастрычніка ў Мінскай гарадской клінічнай лякарні №2. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пацвердзіла гэтую інфармацыю.
Па словах прадстаўніцы Міністэрства аховы здароўя, пакуль распараджэнняў аб адмене планавай шпіталізацыі ведамства цэнтралізавана не рассылала. Наконт 2-й бальніцы Мінска гаворка ідзе, хутчэй, аб прыватным выпадку.
У Беларусі сутачная колькасць новых выпадкаў COVID-19 ужо некаторы час трымаецца на ўзроўні каля 600 чалавек. Усяго ў свеце выяўлена ўжо больш за 40 млн заражаных каронавірусам, памерла больш за 1,1 млн хворых.