У Літву 26 снежня спрабавалі трапіць толькі восем мігрантаў

За мінулыя суткі спробу незаконнага перасячэння мяжы Літвы здзейснілі восем мігрантаў. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы.

screenshot_17.jpg

Усіх парушальнікаў «развярнулі». Ніводнага дазволу на ўезд па гуманітарных меркаваннях у нядзелю выдадзена не было. Службовая зброя на мяжы не ўжывалася.

Усяго з пачатку жніўня, калі літоўскія памежнікі атрымалі права не ўпускаць у краіну мігрантаў, якія ідуць з Беларусі і незаконна перасякаюць мяжу, яны не прапусцілі 8063 чалавекі. Нясенне службы працягваецца ва ўзмоцненым рэжыме.

Паводле reform.by.