У італьянскім «Маршы за Мір», які праводзіцца ўжо 60 год, згадалі беларускіх палітвязняў (фота)
Ужо на працягу 60 гадоў кожныя два гады ў Італіі праходзіць «Марш за Мір». Гэтае мерапрыемства збірае больш за 150 арганізацый і тысячы ўдзельнікаў, якія маршыруюць 25 км ад горада Перуджа да горада Асізі, дзе нарадзіўся святой Франчэска, сімвал міру і свабоды, піша «Вясна».
![1_481.jpg 1_481.jpg](/img/v1/images/1_481.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтым годзе, 10 кастрычніка, марш быў адкрыты студэнтамі з
Падуанскага ўніверсітэта, якія маршыруюць таксама за свабоду беларускіх
студэнтаў, вясноўцаў і мір ва ўсёй Беларусі.
![2_446.jpg 2_446.jpg](/img/v1/images/2_446.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)