У Гродне пахавалі Канстытуцыю
Жыхары Гродна правялі акцыю пахавання Канстытуцыі. На памятным камені пазначаныя даты "1994-2019", піша Еўрарадыё.
Акцыю зладзіў актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Салянік, паведамляе сайт аргкамітэта "Народнай Грамады".
Салянік заявіў, што Канстытуцыя "была забітая" цяперашнім кіраўніком дзяржавы.
У відэароліку гродзенцы заклікаюць Аляксандра Лукашэнку сысці з пасады.