У Гомелі на 5 сутак асудзілі журналіста Яўгена Меркіса

Яўгена Меркіса затрымалі ў пятніцу. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе Радыё Свабода.

Яўген Меркіс, архіўнае фота

Яўген Меркіс, архіўнае фота

Справу разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч з суда Цэнтральнага раёна. Яўген Меркіс прасіў праводзіць суд на беларускай мове. Суд адхіліў хадайніцтва, матываваўшы, што журналіст разумее рускую мову. Міліцыя абвінаваціла журналіста ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства» — актыўным удзеле ў пікеце.
«21 жніўня я быў у цэнтры горада, там праходзілі розныя мерапрыемствы. Я не бачыў прычын, што мне нельга знаходзіцца ў цэнтры горада. Мяркую, што каб было нешта несанкцыянаванае, то пра гэта б напісалі і папярэдзілі — на сайце гарвыканкама ці міліцыі», — патлумачыў журналіст.
«Што вы там рабілі?» — удакладніў суддзя. «Я размаўляў з людзьмі», — патлумачыў Меркіс.
Суддзя пастанавіў пакараць журналіста паводле артыкула 23.34 КаАП арыштам на 5 сутак. Нядаўна Меркісу давалі 15 сутак, але яго адпусцілі, як і многіх затрыманых падчас акцыяў пратэсту