У Глыбокім судзяць журналістаў за сюжэт, якога яны не рабілі (відэа)

Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.

870f0d1d_5ed6_4d3b_bfd0_d0f1eb7a47d5_w1023_r1_s.jpg


Недзяржаўных журналістаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі на польскі тэлеканал “Белсат”, паведамляе baj.by. Аднак сама Таццяна Смоткіна кажа, што наогул ніколі ў жыцці не супрацоўнічала з "Белсатам", і ў сюжэце выступае акурат у якасці героя — жыхара злашчаснага дома.
Тэлесюжэт пра неабходнасць капітальнага рамонту ў доме, дзе жыве Смоткіна, выйшаў у эфір 13 красавіка. У ім журналісты апытваюць жыхароў шматпавярховіка, у кадры роўна на 5 секунд з’яўляецца Таццяна, паказваючы калегам жахлівы стан камунікацый у доме. Аўтарам сюжэту пазначаны Сяргей Пятрухін.

_dsc0010q.jpg


Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі міліцыі склалі супраць Смоткінай і яшчэ аднаго журналіста з Глыбокага — Змітра Лупача — адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі, паводле якіх журналістам сёння могуць вынесці штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.
Пачатак працэсу а 15:00.