У Гародні прымаюць заявы ў беларускамоўныя групы ў садках

З’явілася магчымасць адкрыць чацвёртую беларускую групу ў Гародні (Кастрычніцкі раён, д\с№65  паблізу важнейшыя транспартныя шляхі горада). Для стварэння такой групы не хапае некалькі бацькоўскіх заяў!

Фота: babyblog.ru

Фота: babyblog.ru

Жадаючыя далучыцца да  беларускай групы могуць патэлефанаваць па нумарах +375(44) 768-05-14(Вэлкам), +375 (33) 381-72-78(МТС).
У Ленінскім раёне бацькі могуць падаваць заявы ў аддзел адукацыі  для навучання  сваіх дзетак ў дзіцячым садку №45 таксама да 1 красавіка. Сёння ў 2 беларускіх групах д/с №45 Ленінскага раёна вучыцца каля 30 дзяцей. Пасля садка дзеці звычайна працягваюць навучанне ў беларускіх класах  сш№32 (Ленінскі раён) і сш№34 (Кастрычніцкі раён) а таксама ў гімназіях №7 і №10. Усяго там вучыцца  па-беларуску каля 50 дзяцей.
Кантакты ў Кастрычніцкім раёне:Неабходна патэлефанаваць галоўнаму спецыялісту  дашкольнага выхавання Кастрычніцкага аддзела адукацыі Бараноўскай Святлане Ўладзіміраўне: 8-0152-52-05-65, ці прыходзіць у прыёмныя дні (аўторак –з 8.00 да 17.00, серада- з 8.00 да 13.00, чацвер з 14 да 20.00).
Начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма Кастрычніцкага раёна Адамовіч Алена Вацлаваўна: 52-05-71, прыёмны дзень –серада(8.00-13.00).
Раб. тэл.галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі, спорта і турызма  гарвыканкама:72-04-02, 72-04-83
Кантакты  ў Ленінскім раёне:Д/С №45 «Вясёлка»
(вул.Сухамбаева, 5, у раёне вул. Горкага)Працоўны тэл. загадчыцы д/с Кушнірук Людмілы Іванаўны 43-72-28(міжгорад 80152-43-72-28)
Гэта першы энергаэфектыўны садок ў Гародні, які забяспечваецца гарачай вадой ад уласнага сонечнага калектара.
Па бацькоўскіх інтэрнэтаўскіх водгуках, яшчэ да ўсталявання энергаэфектыўнага абсталявання, на 5.06.2015г. у рэйтынгу папулярнасці  садок № 45 займаў 3 месца ў Гародні.
Пры стварэнні новых беларускіх груп у Ленінскім раёне неабходна тэлефанаваць у д/с №45 і ў аддзелы адукацыі  Ленінскага раёна (вул.Савецкая, 14, каб 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна) -74-07-85. І зрабіць гэта неабходна да 1 красавіка 2017г. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы.
Д/С №54
(вул.Урублеўскага,74 )Працоўны тэл. загадчыцы д/с Янулевіч Святланы Сяргееўны 48-30-46.
Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім.Там шэсць беларускіх групаў, працуючых па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў. Чатыры групы з праблемамі вымаўлення.
Тэлефоны для кантакту Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09, МТС-342-16-17 (Крой Аляксандр ), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван ) Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by
Паводле прэс-рэліза