У гандлёвым цэнтры «Palazzo» перафарбавалі чырвона-белы фасад (фотафакт)
Фасад гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Palazzo» на Ціміразева перафарбавалі.

Так фасад перафарбоўвалі сёння раніцай. Фота: чытач TUT.BY
Раней фасад цэнтра «Palazzo» быў у чырвона-белай гаме, а цяпер, падобна, ужо не. На гэта звярнуў увагу TUT.BY.
Гандлёвы цэнтр «Palazzo» знаходзіцца на Ціміразева, 74, непадалёк ад Палаца Незалежнасці. Калі меркаваць па фотаздымках у сацсетках, пасля ранішняй афарбоўкі сцяна над уваходам стала аранжава-чырвонай.

Фота: фэйсбук Кірыла Валошына
Журналісты TUT.BY
паспрабавалі ўдакладніць у гандлёвым цэнтры, з чым звязана змяненне знешняга
выгляду фасада, але ім пакуль не адказалі.
Адкрыўся цэнтр «Palazzo» ў 2019-м годзе, тады фасад выглядаў вось так:

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY