У Дзяржынску працягваюцца рэпрэсіі. На допытах затрыманых збіваюць

У Дзяржынску працягваюцца затрыманні і рэпрэсіі. Так, паводле звестак праваабаронцаў, 28 сакавіка АМАП затрымаў мясцовага жыхара каля школы №4. Імя затрыманага і прычыны пакуль невядомыя.

hqdefault_23.jpg

Па словах мясцовых жыхароў, дзяржынскі ізалятар перапоўнены. Затрыманых утрымліваюць у суровых умовах: у камерах холадна, матрацы не выдаюць, пераводы не прымаюць. На допытах людзей збіваюць і прымушаюць падпісваць фіктыўныя пратаколы.

Тыдзень таму праваабаронцы паведамлялі пра рэпрэсіі ў Дзяржынску: маці непаўналетніх дзяцей затрымалі на суткі з парушэннем закона, а аднаго затрыманага пры затрыманні збілі.