У Дзень Перамогі беларускія добраахвотнікі запрашаюць на вайсковую гульню прысвечаную УПА
Грамадскі сектар Атрада «Пагоня» запрашае беларусаў 9-12 траўня прыняць удзел у вайскова-спартовай гульні «Звыцяга».
Гульня ўзнаўляе атмасферу вызваленчага руху на Украіне падчас Другой сусветнай вайны і адбудзецца ўжо ў чатырнаццаты раз у лясах Валынскай вобласці, дзе і ваявалі калісьці героі Украінскай паўстанцкай арміі.
Умовы гульні: удзельнікі падзяляюцца на дзве каманды – сотні. Далей каманда абірае месца “дыслакацыі”, дзе ставіць свой сцяг. Мэта кожнай сотні – захаваць свій сцяг і здабыць сцяг ворага і утрымліваць яго на працягу чатырох дзён, што будзе расцэньвацца як “чыстая перамога”.
Для гэтага сотня павінна шукаць лагер ворага і штурмаваць яго. Забіваць праціўнікаў можна шляхам зрывання з іх павязкі, якая сімвалізуе жыццё. Па колькасці сарваных павязак вызначаецца вынік гульні, калі ніводнай з каманд не атрымаецца захапіць сцяг суперніка. Прычым, кошт жыцця не ва ўсіх аднолькавы: ён залежыць ад ранга забітага.
Падаць заяўку на гульню для беларусаў можна праз е-мэйл pahonia1@gmail.com
Прэс-служба Грамадскага сектара “Атрада Пагоня”.