У Брэсце каля царквы затрымалі людзей, якія прасілі міласціну
Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на чытачоў-відавочцаў.
Чытачы «Белсата» сталі сведкамі таго, як да Кафедральнага сабора святога Сымона ў Брэсце пад'ехаў аўтазак і «запакаваў» у яго ўсіх людзей, якія прасілі міласціну.
Забралі нават інваліда на мыліцах.
Падрабязнасці гісторыі пакуль невядомыя.