У Брэсце адбылося некалькі ператрусаў у межах крымінальнай справы аб тэрарызме
Ператрусы праводзяцца ў рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 289 КК («Акт тэрарызму»). Праваабаронцам вядома пра мінімум шэсць ператрусаў, распавядае «Наша Ніва».
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/2_416.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
У Брэсце адбылося некалькі ператрусаў у межах крымінальнай справы ч. 2 арт. 289 КК («Акт тэрарызму»).
Прыйшлі да Шчурко — цікавіліся «АГСБ», Цяліпкі. Пасля ператрусу на допыт у якасці сведкі вазілі Рамана Берасценю, яго вызвалілі.
Раніцай таксама затрымалі Анастасію Мантраву.
Як паведамлялася раней, ператрусы прайшлі ў выдаўца
брэсцкага часопіса «Бинокль» Дар'і Гарашчанка і фатографкі Вольгі Латышавай.