У беларускіх ВНУ будзе яшчэ больш ідэалогіі
Ужо з 1 верасня бягучага году у ВНУ дададуцца некаторыя прадметы, якія будуць абавязковымі для ўсіх спецыяльнасцяў.
![bdu_3.jpg bdu_3.jpg](/img/v1/images/bdu_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З 1 верасня ва ўсіх ВНУ незалежна ад профілю навучання будуць уведзеныя тры абавязковыя сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Сучасная палітэканомія» і «Філасофія».
«І студэнты 1-га курса будуць мець магчымасць шмат у чым вядомыя гістарычныя факты разгледзець менавіта з пункту гледжання грамадска-палітычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, даць ацэнку, якую ролю гэтыя падзеі адыгралі ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці, які ўнёсак унеслі ў станаўленне незалежнай Беларусі», – заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас размовы з моладдзю на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў клубе в/ч № 12147.