«Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!» Слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Саўт-Рыверы (фота)

«Нязломнасць герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці Герояў Беларусі сённяшняй», — адзначылі беларусы, што сабраліся ўшанаваць угодкі Слуцкага збройнага чыну ў Саўт-Рыверы.

258199948_1246288692556300_4640114506382162156_n.jpg

Неабыякавыя беларусы, што жывуць у ЗША, правялі акцыю, прысвечаную 101-гадавіне са дня Слуцкага збройнага чыну ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША).

261784446_1246288622556307_5563923299346946165_n.jpg

Актывісты ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя знічкі ваярам каля помніка «Беларускім змагарам за вольную Беларусь», каля беларускай царквы Святой Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы, каб ушанаваць памяць герояў, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля суверэннасці Беларусі.

261382904_1246288432556326_1983704773921835964_n.jpg

258774044_1246288709222965_7010214204818650685_n.jpg

Актывісты адзначылі, што гэта «акцыя салідарнасці з беларускім народам, які ў цяжкіх умовах змагаецца і сёння за Незалежнасць, Правы і Свабоду».

«Нязломнасць герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці герояў Беларусі сённяшняй», — кажуць удзельнікі акцыі памяці.