Тозік даў справаздачу аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету па хакеі

У Беларусі падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі-2014 ідзе ў планавым парадку, без сур'ёзных праблем, заявіў 28 студзеня віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Аднак, паводле яго слоў, шэраг пытанняў патрабуюць пільнай увагі.



dvqbht_w465h262.jpg

Анатоль Тозік паведаміў, што "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" гатовыя, згодна з патрабаваннямі рэгламенту Міжнароднай федэрацыі хакея, да правядзення матчаў чэмпіянату, перадае БелТА. Вырашаецца пытанне пра абсталяванне абедзвюх арэн аўтаномнымі крыніцамі электраэнергіі для арганізацыі бесперабойнай працы тэлеабсталявання.


Паводле словаў віцэ-прэм'ера, з 1 студзеня паслугі пражывання могуць даць 14 аб'ектаў на 5,65 тысяч месцаў (гэта 30 гасцініц, 10 хостэлаў). Таксама для размяшчэння заўзятараў можна выкарыстоўваць пяць інтэрнатаў студэнцкай вёскі, дзе арганізуюць фан-вёску на 5 тысяч месцаў. Студэнтаў, якія пражываюць там, размесцяць на іншых аб'ектах.


Мінгарвыканкам павінен увесці да чэмпіянату 14 гасцініц на 4,24 тысяч месцаў. Анатоль Тозік паведаміў, што з чатырох гасцініц, якія планавалася ўвесці яшчэ ў снежні 2013 года, здадзена толькі адна. Адзін з аб'ектаў уведзены датэрмінова. Будаўнічая гатоўнасць астатніх гасцініц — 75–95% і іх абяцаюць увесці ў лютым-красавіку.


Анатоль Тозік адзначыў, што яшчэ можна задзейнічаць дзесяць гасцініц і санаторыяў у Мінскай вобласці, якія змогуць прыняць 2,1 тысяч пастаяльцаў.


Калі ўсё гасцініцы здадуць да тэрміна, праблем з размяшчэннем гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату не будзе, заявіў Анатоль Тозік. Пры гэтым ён адзначыў, што трэба ўжо сёння вырашаць праблему недахопу абслуговага персаналу, у тым ліку ў сістэме грамадскага харчавання.

telegraf.by