«Сынок, я прыеду ў суботу». Сям'я аб'ядналася пасля затрымання хлопца, а цяпер жыве на тры краіны

Падзеі пасля выбараў 2020 года балюча ўдарылі па многіх беларускіх сем’ях. Сотні тысяч з’ехалі з краіны праз рэпрэсіі, якія дагэтуль не спыняе лукашэнкаўскі рэжым. Беларусы працягваюць дзяліцца сваімі гісторыямі — і гэты жывыя сведчанні страшных часоў, у якія мы жывем.

img_2793_logo_1_logo.jpg.webp

Пасля пратэстаў 2020 года Дзяніс з'ехаў з Беларусі, але вярнуўся як толькі адчуў, што ўвага сілавікоў аслабла. Праз некаторы час яго ўсё ж такі затрымалі. Нягледзячы на просьбы сына не вяртацца ў Беларусь, яго мама прыехала, насіла перадачы ў СІЗА і пасябравала з роднымі іншых палітвязняў. Брат працаваў па 12 гадзін, каб аплаціць адваката.

«Медыязона» запісала гісторыю сям'і, у якой усе аб'ядналіся з-за цяжкай сітуацыі, а потым іх разлучыла эміграцыя.

Брат працаваў па 12 гадзін, каб аплаціць адваката

У 2022 годзе, калі Дзяніса затрымлівалі, Яго брат Васіль і мама Ганна былі за мяжой. Пра страшную навіну распавёў сябар: «Кажа, што ў вас дома міліцыя Дзяніса забірае. Першыя трое сутак мы спадзяваліся, што адпусцяць», — успамінае Васіль.

Праз два дні следчы дазволіў Дзянісу патэлефанаваць маме па вайберу.

«Здымаю слухаўку. Ён па гучнай сувязі са мной размаўляе, здаецца: «Мама, толькі не едзь сюды, едзь ды Васі і не вяртайся, бо я буду сядзець доўга, са мной усе скончана». Але я сказала: «Не, сынок, я прыеду ў суботу, я прывязу ўсё, што табе трэба, я цябе забяру. Таму што я цябе вельмі люблю і ты ў мяне лепшы на свеце».

Ганна вярнулася ў Беларусь, а Васіль застаўся за мяжой і моцна перажываў за псіхалагічны стан брата і мамы.

«З ёй давялося размаўляць кожны дзень. Гэта было дастаткова цяжка, даводзілася на працы 10-12 гадзін тырчаць, таму што адвакат каштуе грошай, перадачкі каштуюць грошай. Пасля працы-знайсці ў сабе сілы, каб пагаварыць лішні раз, хоць проста хочацца зваліцца і ўсё».

Мама пісала па 2 лісты ў дзень і збірала перадачы для сукамернікаў

У СІЗА сыну Ганна слала па 2-3 лісты ў дзень, апісваючы ў іх сваё паўсядзённае жыццё.

«Рака, лес, дом, як вогнішча страляе. Я заўсёды да ліста дадавала размалёўкі, дзіцячыя лабірынты, калі трэба параўнаць два малюнкі і ведаць адрозненні. Здавалася б, гэта такое дзіцячае, але Дзяніс казаў, што я пагуляюся, а потым іншаму аддам», — успамінае жанчына.

Ганна не пісала ў лістах пра навіны Беларусі і замест іх апісвала падзеі ў Расіі. Сын распавядаў, што расійцы, якія сядзелі з ім у адной камеры, смяяліся і прасілі, каб яна часцей пісала, што адбываецца «ў гэткім дурным горадзе».

Яшчэ да затрымання сына Ганна дапамагала палітвязням і ведала, што, калі перадаеш у СІЗА, напрыклад, зубную шчотку, «трэба браць тры, а, мусіць, і пяць» — каб можна было падзяліцца з сукамернікамі.

Збірацца ў СІЗА, каб перадаць Дзянісу неабходныя рэчы і прадукты, Ганна пачынала рана. Сваякі палітвязняў падыходзілі да ізалятара за некалькі гадзін да адкрыцця акна, у якім прымаюць перадачы, таму выязджаць трэба было а 5-й раніцы.

«Можна было з кімсьці размауляць, нешта высвятляць, некаму дапамагаць. Людзі адно аднаму падказвалі. Нехта прыедзе першы раз: ён не ведае, што трэба ўсё ў празрыстыя пакеты класці: і цукеркі, і тыя ж «ролтаны», супы, кашы. Нехта пачынаў — і рукі трасуцца. Усе разам дапамагалі».

З часам Ганна пасябравала з роднымі некаторых палітвязняў і трымае з імі сувязь дагэтуль. Так, яна пачала перапіску з хлопцам, чыя мама перажывала, што яму прыходзіць мала лістоў.

«Я пачала пісаць таму хлопцу і маленькія невялічкія пасылачкі дасылаць раз на месяц. Ён мне адказваў, але па гэтых лістах я разумела, што травеньскія лісты ён не атрымаў — ён адказваў на пасылкі. Маляваў усіх мядзьведзікаў, бо ня ведаў, як са мной размауляць».

З мамай іншага палітвязня Ганна размаўляе праз тэлефон, у жыцці жанчыны не бачыліся.

«Няпросты яна чалавек, вельмі цяжка дапускае да сябе. Заўсёды мы з ёй як паразмаўляем, яна пачынае плакаць. Я кажу: «Нічога-нічога, мы ўсіх дачакаемся, усіх абдымем, будзе вялікі-вялікі стол, усе будзе добра».


Глядзіце таксама

Тата аплаціў судовыя выдаткі і памірыўся з сынам

«Заўсёды казала яго сябрам: я забяру свайго Дзяніса», — кажа Ганна.

На судовыя паседжанні да сына яна хадзіла ў самаробнай вышыванцы, але спецыяльна не выкарыстоўвала для яе чырвоныя ніткі, каб не атрымалася спалучэнне белага і чырвонага.

«Чым большы суд, тым большая ў мяне вышыванка. Я вышываю і сама сабе думаю: нажніцамі адразаю нітку — хай я адрэжу дарогу Дзянісу ў турму. Што ў галаве робіцца — я не ведаю».

Ад адваката Ганна даведалася, што суддзя, якога прызначылі на справу Дзяніса, любіць «паказальныя працэсы». Яна папрасіла знаёмых і блізкіх не хадзіць на пасяджэнні.

«Мы дамовіліся так, каб Дзянісу было прасцей сказаць тое, што ён павінен сказаць. Бо ён такі: калі ўбачыць сяброў, то скажа: «Ды пайшлі б вы...». А гэтага ніхто не хацеў. Шмат людзей прыходзіла пад суд, але ніхто не ішоў на само пасяджэнне, толькі я. Потым я выходзіла і ўжо тады разыходзіліся», — кажа Ганна.

Дзяніса прысудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

Бацька, які разыходзіўся з сынам у рэлігійных поглядах і лічыў яго «сатаністам-металістам», аплаціў усе судовыя выдаткі. Хоць калі Дзяніс апынуўся ў зняволенні, ён спачатку ледзь на званкі не адказваў».

«Як Дзяніса затрымалі, мы пасварыліся, бо ён сабе ўклаў у галаву незразумелае для мяне. Ён мне: «Ты яму заўседы ўсё дазваляла». Я кажу: «Твайго сына затрымалі за што? Ен кагосьці згвалців? Не. Забіваў? Не. Нейкага ашукаў? Не. Я сваім сынам ганаруся. Калі ты — не, дык лепей не трапляйся мне на дарозе», — распавядае Ганна.

Паводле яе слоў, пасля гэтага мужчына напісаў сыну некалькі лістоў і прыходзіў да суда падтрымаць яго.

«Калі бацька спачатку казаў тое-сёе, то потым ён ужо пачаў усё выдатна ўсведамляць. Я памятаю, як з ім размаўляў: я не часта чуў яго дрыготкі голас у жыцці, але тады пачуў», — успамінае брат Дзяніса Васіль.

Васіль лічыць, што ў такой цяжкай сітуацыі сям'я згуртавалася, а сам ён стаў надаваць блізкім больш увагі.


Глядзіце таксама

«Значыць, будзем уцякаць»

Неўзабаве пасля прысуду Дзяніс вырашыў бегчы з краіны. Ён не верыў, што да яго не будзе пытанняў падчас адбыцця «хатняй хіміі». Пасля суда ён з'ехаў за горад і рыхтаваўся да нелегальнага пераходу мяжы — прывыкаў да арыентавання ў лесе, апускаўся ў ваду ў вопратцы.

«Я быў з маці, але практычна не меў зносіны з ёй, таму што мне трэба было рыхтавацца. Як казалі «страгачы», якія не першы раз тэрмін матаюць, — складана, калі выходзіш, навучыцца хадзіць прама. Таму што там ты ўвесь час ходзіш па крузе на ўсіх шпацырах. Я калі з залы суда выходзіў, я ішоў пешшу дадому, таму што хацелася прайсціся па горадзе. Нармальна мяне на паваротах заносіла», — тлумачыць Дзяніс.

«Я спадзяюся, што анёлак беражэ маіх дзетак. Калі Дзяніса адпусцілі, ён мне сказаў вельмі страшнае. Мы пайшлі ў краму, каб забраць пасылку палітвязням. Я выйшла, кажу: «Сынок, што мы будзем рабіць?». Ен кажа: «Мама, ты не крыўдуй, бо калі мяне возьмуць зноў, я ўжо не змагу больш». Я кажу: «Значыць будзем уцякаць».

Цяпер Дзяніс і Васіль жывуць за мяжой, але ў розных краінах, а бацькі застаюцца ў Беларусі.

«Мама вельмі рада, што мы па-за дасяжнасцю беларускіх уладаў, — кажа Васіль. — Яна выдатна разумее, што ўсё, што адбываецца, гэта жудасна і па-іншаму гэта ніяк не назваць. Бацькі ў нас усё выдатна разумеюць. Цяжка было, але я шчаслівы, што гэта ўсё скончылася».

«Я дзецям заўсёды кажу: калі ты не задумваешся і робіш нешта добрае для іншых людзей, яно заўсёды да цябе вернецца. Яны мне не вераць. Яны кажуць: «Паглядзі на вусатага, усе прагнуць яму ўсяго добрага, а ён квітнее і пахне». Але я ўсё адно веру, што гэта не так».