Студэнты БДЭУ выклалі доказы, што міліцыянтам іх «здаў» асабіста прарэктар
Студэнты БДЭУ выклалі паперы, з якіх вынікае, што адміністрацыя здала студэнтаў-пратэстоўцаў РУУС.
На фотаздымку бачна пацверджанне, што прарэктар Скрыба асабіста здаваў студэнтаў у РУУС.
«БДЭУ просіць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці студэнтаў БДЭУ па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь, якія праводзілі не дазволеныя па ўстаноўленым парадку масавыя мерапрыемствы 13 кастрычніка 20202 г. з 12 гадзін 30 хвілін да 13 гадзін на прыступках навучальнага корпуса №4», — гаворыцца ў дакуменце. Таксама да паперы прыкладаўся спіс студэнтаў і дыск з фота- і відэадоказамі.
Што да іншай паперы, то, як сцвярджаюць студэнты, на другім фотаздымку пад прозвішчам дэкана ФМБК стаіць подпіс не Мішкевіча. Таксама адрозніваецца подпіс з прозвішчам у дэкана Пятрычэнка. Атрымліваецца, што гэтыя вымовы несапраўдныя, адзначае тэлеграм-канал Белсат.