Спынілі крымінальны пераслед журналісткі БелаПАН па «справе БелТА»

Следчы камітэт Беларусі 26 лістапада спыніў крымінальную справу супраць журналісткі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяны Каравянковай, паведамляе «Радыё Свабода».

Таццяна Каравянкова ля Следчага камітэту, 6 лістапада

Таццяна Каравянкова ля Следчага камітэту, 6 лістапада

Яе абвінавачвалі ў несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі БелТА.

Каравянкова паведаміла Свабодзе, што цяпер знаходзіцца ў статусе сведкі.

Чаму спынілі?

СК выстаўляў Каравянковай суму для кампенсацыі каля 4 600 рублёў. Акрамя гэтай сумы журналістка сплаціла штраф 735 рублёў — максімальную суму, прадугледжаную арт. 86 КК для пераводу крымінальнай адказнасці ў адміністратыўную.

22 лістапада стала вядома пра спыненне крымінальнага пераследу карэспандэнта Deutsche Welle ў Беларусі Паўлюка Быкоўскага і галоўнага рэдактара Realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Вядома, што сярод абвінавачаных у «справе БелТА» застаюцца:

• 8 журналістаў Tut.by, уключна з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай;

• Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірынай Леўшынай;

• рэдактар сайту газэты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў.