Спантанная акцыя за мір на школьнай лінейцы. Дзяўчыну затрымалі
У Наваполацку падчас выступлення падлеткаў у ваеннай форме на школьнай лінейцы дзяўчына правяла антываенную акцыю — яе затрымала міліцыя, паведамляюць праваабаронцы.
1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацк было выступленне людзей у вайсковай форме. Гучалі стрэлы.
Адна дзяўчына ў сярэдзіне выступлення выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак V.
Відэа акцыі апублікаваў ютуб-канал stranaforlife.
Да яе падышлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянер, які павёў дзяўчыну ў невядомым напрамку.
Дзяўчына сыходзіла пад апладысменты людзей.