Трэці дзень суда па справе Мікалая Дзядка: актывісту пагражае новы артыкул КК?

У Мінскім гарадскім судзе 5 ліпеня працягваецца разгляд справы блогера, актывіста анархісцкага руху і аўтара «Новага Часу» Мікалая Дзядка. Суддзя Анастасія Папко, адвакат Яўген Маслаў, пракурор Антон Цюменцаў.

208105543_2878718219059195_4465045073034192597_n_logo_1.jpg


14:04 Дзяржабвінаваўца лічыць абгрунтаваным хадайніцтва аб экспертызе: ці ёсць у паведамленнях Міколы ў Тэлеграме (зачытвае даты і час публікацый) выказванні пабуджальнага характару, што заклікаюць да дзеянняў. Калі так, то якіх. Ці ёсць выказванні, якія негатыўна характарызуюць асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці. І ці ёсць выказванні, якія пабуджаюць да дзеянняў у дачыненні да асоб па прыкмеце прафесійнай прыналежнасціАле лічыць магчымым даручыць яе Камітэту судовых экспертыз
Мікола выказаў супярэчанне гэтым пытанням, бо яны выходзяць за межы абвінавачання. Яго падтрымаў адвакат.
Адвакат таксама пярэчыў даручэнню экспертызы Дзяржкамітэту экспертыз, бо яны раней не далі рады зрабіць высновы ў межах прад'яўленага абвінавачання.
Паводле адваката, новыя пытанні пракурора тычацца меркаванага складу па арт 130, абвінавачанне па якім у межах гэтай справы не выстаўлялася. 
14:10 Суд выдаліўся для вырашэння хадайніцтва. Рашэнне будзе заўтра, а 10-й гадзіне. 
Суд над Мікалаем Дзядком пачаўся 29 чэрвеня.
Яму прад’яўлены абвінавачанні па:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»; - арт. 361 Крымінальнага кодэкса — «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»; - арт. 295 Крымінальнага кодэкса — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
Нагадаем галоўнае з папярэдніх двух дзён працэсу.
У пратаколах ператрусу і паказаннях сведках выяўлены супярэчнасці.
Экспертыза вадкасці з бутэлек паказала, што гэта сумесь аўтамабільнага бензіну і мінеральнага алею, што з'яўляецца лёгказапальнай вадкасцю. Але, паводле праведзенай 25 лістапада 2020 года судова-дактыласкапічнай экспертызы, на бутэльках, знойдзеных у Міколы, слядоў яго рук не маецца.
Заключэнне лінгвістычнай экспертызы, ці ёсць у сацсетках і месенджарах Міколы заклікі да масавых беспарадкаў і інш.: немагчыма даць заключэнне, паколькі гэтыя пытанні выходзяць па-за межы ведаў экспертаў..
Затрымлівалі Міколу з прымяненнем сілы, сілавікі трапілі ў кватэру праз вокны і выбітыя дзверы. Надзелі кайданкі, адзін з сілавікоў сказаў: «Ты ж разумееш, што з ШІЗА не выйдзеш?» Пагражалі падвезці ў лес, распрануць. Гаварылі: «Зараз паедзем у гестапа, там ты будзеш плакаць і ненавідзець сябе».
Лейтэнант юстыцыі Казусёнак даў заключэнне, што прымяненне сілы пры затрыманні было абгрунтаваным, хаця Мікола супраціву пры затрыманні не аказваў.

У ГУБАЗіКу Міколу гвалтоўна засоўвалі ў рот бутэлькі, якія нібыта ў яго знайшлі, і прыкладалі іх да рук. Далі падпісаць дакументы, якіх ён не бачыў. Там паставілі на калені, патрабавалі пароль ад жорсткага дыска. Адзін супрацоўнік сказаў: «Коля, зараз будзе балюча». Дзядок распавядае, што, калі сказаў, што не памятае пароль, яго сталі біць дубінкамі, а пасля некалькіх адмоў Тарасік сказаў, што будзе біць яго па геніталіях і мачыцца на яго. Тады Мікола даў пароль, але яго ўвялі няправільна — і зноў білі. Мікола прыгадвае, што моцна крычаў увесь час, калі яго білі. Казалі: «Давайце яго абас*ым», — паставілі каля чырвона-зялёнага сцяга і сказалі, каб выбачыўся перад супрацоўнікамі.
Падрабязна пра суды: