Сёлета пачнеца будаўніцтва 2-ой кальцавой вакол Мінска (мапа)
Банк развіцця Беларусі ў 2014 годзе прафінансуе будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска на Br400 млрд., паведамляе прэс-служба Саўміна.
Акрамя аўтастрады, Банк развіцця адначасна на суму 33,2 млн. еўра прафінансуе рэканструкцыю цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”: біятлоннага стадыёна і стрэльбішча, лыжаролернай трасы.
Асноўны доўг будзе вяртацца штомесяц роўнымі долямі з студзеня 2015 года па снежань 2017 года.