Сайт выдання «Брестская газета» — цяпер таксама «экстрэмісцкія матэрыялы»
Рашэнне пра прызнанне сайта экстрэмісцкімі матэрыяламі было прынятае па заяве Пракуратуры Брэста.
Пра тое, што сайт «Брестской газеты» прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Пракуратура.
“Па заяве пракуратуры г. Брэста інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі”, — гаводрыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у пачатку 2021 года «Брестская газета» мусіла прыпыніць выхад друкаванай версіі, выданне мусіла засяродзіцца на асвятленні падзеяў на сваім сайце і ў сацыяльных сетках. Друкарні ў розных гарадах Беларусі папросту адмовіліся друкаваць газету.