Сацсеткі паведамляюць пра гібель шахцёра на «Беларуськаліі»
У сацсетках зхявілася інфармацыя аб няшчасным выпадку са смяротным зыходам на 3 рудаўпраўленні ААТ «Беларуськалій».
«А 12:34 ад дыспетчара ААТ “Беларуськалій” паступіла паведамленне аб няшчасным выпадку са смяротным зыходам на 3 рудаўпраўленні», — паведамляе тэлеграм-канал «Часам не да ТБ у ААТ “Беларуськалій”».
«На гарызонце 620 метраў, ПДУ №9, лава №9 быў смяротна траўмаваны секцыяй мацавання да забойнага канвеера машыніст горна-вымачных машын 1966 года нараджэння. Ствараецца камісія па расследаванні няшчаснага выпадку», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэс-служба «Беларуськалія» пацвердзіла, што загінуў брыгадзір Анатоль Эгіптэ. «Камісія расследуе абставіны і прычыны здарэння няшчаснага выпадку. Адміністрацыя ААТ выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім», — паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Нагадаем, што пытанні невыканання тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве неаднаразова падымаліся незалежнымі прафсаюзамі, у тым ліку ў перамовах з найбуйнейшым партнёрам «Беларуськалія» — нарвежскай кампаніяй Yara.