Рух "Еўрамайдан" і праваабаронца з Азербайджана ў фінале прэміі імя Сахарава
Фіналістамі еўрапейскай прэміі імя Андрэя Сахарава сталі ўкраінскі рух "Еўрамайдан", азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус і лекар з Конга Дэні Муквеге.
Украінскі рух "Еўрамайдан", азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус, а таксама гінеколаг і хірург з Конга Дэні Муквеге сталі фіналістамі прэміі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі", заснаванай Еўрапейскім парламентам. Як паведаміла прэс-служба Еўрапарламента, фіналісты былі вызначаны на сумесным пасяджэнні камітэтаў па замежных справах і па развіцці ў аўторак, 7 кастрычніка.
Лаўрэат прэміі будзе абраны 16 Кастрычніка старшынёй Еўрапарламента і кіраўнікамі партыйных фракцый. Цырымонія ўручэння адбудзецца 26 лістапада ў Страсбургу.
Прэмія "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава ўручаецца Еўрапарламентам штогод з 1988 года грамадзянам або арганізацыям, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне правоў чалавека і яго асноўных свабодаў.
Раней прэмію Сахарава ад Беларусі атрымлівалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Мілінкевіч.