Раніцай у чацвер сілавікі правялі два вобшукі
Раніцай у чацвер, 17 лютага, у Дрыбіне супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з вобшукам да грамадскага актывіста і сябра ліквідаванай ўладамі Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Юркова.
Пасля вобшуку праваахоўнікі забралі ў Юркова ўсю тэхніку. Сам Андрэй на волі, але ўдакладніць падрабязнасці пакуль не атрымліваецца, тэлефон не адказвае, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.
Адначасова сёння ў Горках сілавікі правялі вобшук у мясцовага актывіста Віктара Каралькова. Перарылі ўсю хату, самога Віктара праваахоўнікі забралі з сабой.