Рада БНР выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла жадае беларусам, каб «юбілейны год БНР быў для вас асабліва плённым і шчаслівым».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР. Дакумент падпісаны старшынёй Рады Івонкай Сурвілай.
«У гэтыя сотыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пішу вам з асаблівай прыемнасьцю, бо вельмі ганаруся, што наш народ, ня гледзячы на ўсё, што давялося перажыць падчас гэтых ста гадоў, ня страціў веры ў ідэалы 25-га Сакавіка, веры, што яго таксама чакае пачэснае месца ў сям'і вольных народаў сьвету», — зазначаецца ў пасланні.
«Рада БНР прадаўжае бараніць незалежнасьць зямлі нашых продкаў у гэтыя няпэўныя часы», — піша Івонка Сурвіла, дадаючы, што месца Беларусі — у Еўропе.
Кіраўнік Рады БНР жадае, каб юбілейны год БНР быў асабліва плённым і шчаслівым.