Прыйшла паперка — і мы бамжы

У рэдакцыю НЧ звярнуўся жыхар Брэста, які распавёў, што ў выніку рэканструкцыі Кобрынскага моста жыхары бліжэйшых дамоў рызыкуюць апынуцца на вуліцы.

kobr_most01.jpg


«У Брэсце распачаўся падрыхтоўчы этапу рэканструкцыі Кобрынскага моста, — піша Пётр Беразоўскі. — І жыхары найбліжэйшых дамоў, а гэта прыватны сектар, атрымалі такія вось «лісты шчасця».

image002_1.jpg


Але перад гэтым мы ўсе атрымалі незразумелыя апавяшчэнні.

image004.jpg


Дарэчы, інфармацыі пра гэтыя змены ні на сайце РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», ні на сайце Брэсцкага гарвыканкама я знайсці не змог».
Пётр удакладняе: «Шмат у каго, як і ў мяне, ёсць дакументы аб праве пажыццёвага карыстання з правам атрымання ў спадчыну зямлей і адпаведна зарэгістраваныя па ўсіх правілах дакументы на нерухомасць. На дадзены момант, ва ўсіх дамах прапісаны і пражываюць людзі.
Нас, уласнікаў, па факту паставілі ў вядомасць, што нешта там змянілі, як аказалася, нас пазбавілі уласнасці!
Прасочваецца лагічны ланцужок:Самавольна захапілі зямлю — не маем на яе ніякіх правоў, плацячы падаткі на зямлю ў бюджэт.Не маючы права на зямлю, маем на гэтай зямлі нерухомасць, незаконна валодаем нерухомасцю — плацячы падаткі на нерухомасць у бюджэт.Вынік — мы бамжы.
Па словах галоўнага архітэктара Брэста Мікалая Уласюка, абноўлены Кобрынскі пуцеправод «павінен вырашыць праблему руху транспарту па вул. Маскоўскай і пр-це Машэрава. Існуючы спуск на вул. Чырвонасцяжная пасля рэканструкцыі апынецца пад мостам. У перспектыве плануецца, што гэтая вуліца пройдзе ўздоўж чыгункі, а па другі бок ад яе, сягнуўшы за раку, з часам з'явіцца пуцеправод, які раней там існаваў. Ён стане працягам вул. Чырванасцяжнай да Варшаўскай шашы ў раёне «Еўраопта». Але гэта ўжо наступны этап».

image005_1.jpg


«Гэты пуцеправод разглядаецца на бліжэйшую перспектыву як прыярытэтны, — растлумачыў галоўны архітэктар. — Таму што важна зрабіць аб'езд цэнтральнай частцы горада, памяншаючы транзіт. Транспартныя магістралі будуць сфарміраваны па вул. Чырванасцяжнай уздоўж чыгункі, пр-та Машэрава, Заходняга абходу (вул. Зубачова), вул. Арджанікідзэ з прабіўкай да вул. Мянжынскага. Такім чынам, будзе створаны перыметр аб'язных вуліц вакол цэнтральнай частцы горада. Сёння ўзгоднена першая чарга рэканструкцыі пуцеправода, яе генплан. Яе мэта заключаецца ў павелічэнні прапускной здольнасці. Задача пастаўлена так, каб пры гэтым транспартны рух праз мост на перыяд будаўніцтва не спынялўся. Спачатку будзе дабудаваная новая частка моста, а затым праведзена рэканструкцыя існуючай».
«Аб'ект уключаны ў праграму падрыхтоўкі да тысячагоддзя Брэста. Да 2019 года запланавана здача ў эксплуатацыю чатырох пралётаў моста даўжынёй па 24 метры кожны, пад якімі з'явяцца раз'езды на вуліцы Сікорскага, Кастрычніцкую, Генерала Папова, якія выкарыстоўваюцца ў якасці новых транспартных развязак».
Што будзе з тымі, хто сягоння пражывае на гэтых вуліцах — ні слова. А навошта, хто мы такія, каб пра нас думаць?!
А вось як галоўны архітэктар бачыць гэты твор.

image006.jpg


Там, удалечыні, справа ад моста, на месцы аўтастаянкі жывем мы — тыя, хто «самавольна захапіў зямлю, таксама самавольна пабудаваў на гэтай зямлі нерухомасць», і нас там ужо няма, а можа стацца так, што нас наогул не будзе нідзе».
НЧ будзе сачыць за развіццём гэтай гісторыі.