Прыватызацыйная гатоўнасць

20 ліпеня Дзяржаўны камітэт па маёмасці і прыватызацыі распаўсюдзіў інфармацыю, што са спісу прадпрыемстваў, якія будуць прададзеныя, па тэхнічных прычынах выключаныя 35 аб’ектаў, але дадзеныя тры. Усяго за гэтыя два гады дзяржава плануе прадаць 176 прадпрыемстваў.

Тэрмін прыватызацыі пяці прадпрыемстваў перанесены на наступны год. Сярод іх — Наваполацкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па транспарту нафты «Дружба» і РУП «Гомельтранснафта Дружба».

20 ліпеня Дзяржаўны камітэт па маёмасці і прыватызацыі распаўсюдзіў інфармацыю, што са спісу прадпрыемстваў, якія будуць прададзеныя, па тэхнічных прычынах выключаныя 35 аб’ектаў, але дадзеныя тры. Усяго за гэтыя два гады дзяржава плануе прадаць 176 прадпрыемстваў.
Тэрмін прыватызацыі пяці прадпрыемстваў перанесены на наступны год. Сярод іх — Наваполацкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па транспарту нафты «Дружба» і РУП «Гомельтранснафта Дружба».
Міжнародны валютны фонд, у сваю чаргу, прагназуе, што калі Беларусь не атрымае чарговы транш крэдыту ў 500 мільёнаў долараў, то магчымыя праблемы ў эканоміцы. Фонд рэкамендуе звярнуць увагу на прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці. Дарэчы, з удзелам МВФ плануецца ўтварыць у Беларусі Агенцтва па прыватызацыі.
Прыватызацыйная гісторыі Беларусі не такая ўжо і працяглая. Дзяржава прадае прадпрыемствы дастаткова неахвотна. Прэтэндэнтамі ж часта з’яўляюцца прадстаўнікі расійскага бізнесу. Так, найбуйнейшая здзелка была звязана з продажам «Газпраму» ў 2007 годзе «Белтрансгаза», які ў Беларусі адказвае за транспарціроўку нафты і газа. Труба каштавала расіянам 2,5 мільярда долараў. Перадача акцыяў ідзе штогод па 12,5 працэнта і завершыцца ў 2010 годзе.
Перспектывы ў прыватызацыі ў Беларусі ёсць. Звязаныя яны не толькі з патрэбай інвестыцыяў у краіну, але і з тым, што павялічваецца знешняя запазычанасць краіны. Незалежныя эканамісты ўжо даўно разглядаюць продаж маёмасці як магчымы варыянт расплаты за крэдыты.
Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць: «Прыватызацыя — праблема шматбаковая. А многія эксперты разглядаюць яе аднабакова. Перад усім, беларускі рэжым ставіцца да гэтага пытання з пункту гледжання ўтрымання ўлады. Нельга разглядаць праблему выключна з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці — у Беларусі яна не дзейнічае. Адсутнасць прыватызацыі да гэтага часу — адзін з важных элементаў трываласці рэжыму. Лукашэнка баіцца парушыць адну з асноваў, на якой базуецца ягоная ўлада. Ён будзе рабіць асцярожныя крокі ў гэтым накірунку толькі калі выгода ад прыватызацыі пераважыць магчымую рызыку».
Па меркаванні Карбалевіча, можа быць дзве прычыны для прыватызацыі: дамовы з МВФ для атрымання новай часткі крэдыту і дзень, калі вельмі спатрэбяцца грошы, а не будзе адкуль іх узяць. Што тычыцца дамовы з МВФ, у ёй ёсць фармальныя моманты, якія можна лёгка выканаць. Напрыклад, акцыянаваць і выставіць на продаж прадпрыемствы, але паставіць 25 умоваў, якія адштурхнуць любога інвестара.
«Акрамя таго, трэба быць вельмі асцярожнымі, бо кошты на прадпрыемствы ва ўмовах крызісу вельмі знізіліся. Таму прыватызацыя ў Беларусі, калі і будзе, то кропкавая і з умовай, што ўлады атрымаюць больш, чым прайграюць», — лічыць палітолаг.