Праз «камісію па вяртанні» ў Беларусь вярнуліся 30 чалавек. Звярталіся ў 10 разоў больш. Хронікі рэпрэсій 8 кастрычніка
Пра гэта паведаміў Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук паведаміў, што праз «камісію па вяртанні» за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек. Усяго з моманту стварэння камісіі паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў, бо, як адзначыў Стук, у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. У такіх выпадках камісія прапаноўвала дапоўніць інфармацыю піша @nashaniva.

Таксама гэта камісія разглядала справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім па палітычных меркаванняў не дазвалялі гуляць у Беларусі. Па 11 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне.
Праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звароты ў «камісію па вяртанні», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.
У Беларусі +12 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта Аляксандр Шульга, Вадзім Боуфал, Генадзь Палейчук, Самір Зал оглы Гулу-заде, Яўген Мельнічук, Віталь Гіра, Уладзіслаў Піскуновіч, Аляксандр Штык, Сяргей Філімонаў, Дзмітрый Постнікаў, Ігар Варановіч. Усіх іх сілавікі абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах. Вядома, што дзевяць з іх з Берасцейшчыны.
У суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да чацвярых удзельнікаў ініцыятывы «Сумленныя людзі»
Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».
У ведамстве заявілі, што дзейнасць »Сумленных людзей» была накіравана на «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абразу і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК). Абвінавачанне прад'яўлена і па іншых артыкулах.
Судовы працэс будзе праходзіць завочна.
Нагадаем, па справе «Сумленных людзей» праходзяць Алена Жылачкіна (Жываглод), Зарына Сарокіна, Алег Давыдчык і Цімафей Малахоўскі.
Стала вядома, дзе ўтрымліваюць палітзняволенага Ігара Аліневіча
Родныя Ігара ў сацсетках напісалі, што мужчына знаходзіцца ў мазырскай ПК №20. Паведамляецца, што на дадзены момант Ігар у ШІЗА.
У жніўні 2025 году скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго Ігара адправілі па этапе ў калонію, але доўгі час не было вядома, у якую.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.