Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не выйшаў на волю пасля 72 гадзін. Яго перавядуць на Валадарку
Раней пасля 72 гадзін у ІЧУ пад падпіску ад невыездзе вызвалілі прынамсі чатырох палітвязняў. Валянціну Стэфановічу абралі іншую меру стрымання.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання. Пра гэта «Вясне» паведаміла жонка Валянціна Аліна:
— Цуда не здарылася. Званіў следчы. Сёння-заўтра Валіка
перавядуць на Валадарку.