Прахадныя балы БДУ: рэзка знізілася папулярнасць сацыялогіі, філасофіі і тэалогіі
Адбылося першае пасяджэнне прыёмнай камісіі БДУ па залічэнні абітурыентаў на дзённую і завочную бюджэтную форму навучання.
Былі падведзены вынікі залічэння на факультэты: міжнародных адносін, радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла.
На факультэт міжнародных адносін залічаны 67 абітурыентаў. На спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» прахадны бал склаў 383 (у 2017 г. — 381). Пяць абітурыентаў залічана без іспытаў.
На спецыяльнасць «мытная справа» залічаны 17 абітурыентаў. Сярод залічаных 2 прыняты без іспытаў, 6 па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 372 (у 2017 г. — 359).
На групу з двух спецыяльнасцяў эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, прахадны бал склаў 377 (у 2017 г. — 366). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «сусветная эканоміка» — 387 (у 2017 г. – 371);
— «менеджмент (напрамак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму)» — 377 (у 2017 г. – 366).
На групу з двух спецыяльнасцяў профілю міжнародныя адносіны па аб’яднаным конкурсе залічана 22 абітурыенты, прахадны бал склаў 382 (у 2017 г. — 384). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «міжнароднае права» — 382 (у 2017 г. – 384);
— «міжнародныя адносіны» — 383 (у 2017 г. – 384).
На факультэт радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій па спецыяльнасцях аб’яднанага конкурсу дзённай формы навучання залічана 204 абітурыенты, з іх адзін прыняты без экзаменаў. Прахадны бал склаў 265 (у 2017 г. – 284). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «камп’ютарная бяспека (напрамак — радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)» — 317 (у 2017 г. – 317);
— «прыкладная інфарматыка (напрамак – інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм)» – 310 (у 2017 г. – 309);
— «радыёфізіка» – 278 (у 2017 г. – 295);
— «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» – 283 (у 2017 г. – 290);
— «фізічная электроніка» — 265 (у 2017 г. – 284).
На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб’яднаным конкурсе залічаны 276 абітурыентаў, прахадны бал склаў 327 (у 2017 г. – 335). Сярод залічаных 33 прыняты без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках:
— «прыкладная інфарматыка (напрамак – праграмнае забеспячэнне камп’ютэрных сістэм)» – 371 (у 2017 г. – 372);
— «інфарматыка» – 364 (у 2017 г. – 360);
– «актуарная матэматыка» – 339 (у 2017 г. – 352);
– «камп’ютарная бяспека (напрамак – матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» – 356 (у 2017 г. – 352);
– «прыкладная матэматыка» – 340 (у 2017 г. – 341);
– «эканамічная кібернетыка» – 327 (у 2017 г. – 335).
На спецыяльнасці факультэта філасофіі і сацыяльных навук залічана 64 абітурыенты.
На групу з трох спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічана 34 абітурыенты, з іх 3 абітурыента без экзаменаў. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе – 296 (у 2017 г. – 345). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «сацыяльныя камунікацыі» — 355 (у 2017 г. – 365);
— «сацыялогія» — 298 (у 2017 г. -345);
— «філасофія» — 296 (у 2017 г. -345).
На групу з двух спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічаны 30 абітурыентаў, з іх 5 абітурыентаў па мэтавым прыёме. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе – 274. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «псіхалогія» — 326 (у 2017 г. – 325);
– «сацыяльная праца» – 274 (у 2017 г. – 263).
На спецыяльнасць «тэалогія» Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла залічаны 25 абітурыентаў, прахадны бал склаў 163 (у 2017 г. – 226)
nn.by