Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне аплаціць мецэнат
Помнік вырашылі ўсталяваць пасля хадайніцтва Гродзенскай епархіі БПЦ, аплаціць праект пагадзіўся мецэнат. Зараз праходзіць галасаванне наконт месца, дзе варта паставіць помнік.
Ёсць складанасць у
мастацкім увасабленні помніка — невядома, як на самой справе выглядаў
гродзенскі стараста. Існуючыя выявы каштэляна (напрыклад, на памятнай манеце
Нацбанка) — ўяўныя. З дапамогай вывучэння грамадскай думкі конкурсная камісія прыме
рашэнне як аб выбары месца, так і пра мастацкае выкананне помніка. Скульптуру
плануецца ўсталяваць у 2017 годзе.
Давыд Гарадзенскі — дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя літоўскага Гедыміна, гродзенскі стараста. Праславіўся як мужны абаронца Гродна, Навагрудка, Пскова, пагроза прускіх, лівонскіх, дацкіх і нямецкіх воінаў. Паводле легенды, пахаваны ў Гродне каля сцен Барысаглебскай (Каложскай) царквы. На меркаваным месцы ўсталяваны памятны камень - знак, яго імем названа адна з вуліц у цэнтры горада.
Паводле БелТА