Першую прамысловую партыю вакцыны «Спутник V» выпусцяць у Беларусі ў сярэдзіне красавіка

«Белмедпрэпараты» выпусцяць першую прамысловую партыю вакцыны «Спутник V» у сярэдзіне красавіка, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

orig_33_1617099142.jpeg


«З сярэдзіны красавіка выходзіць першая стотысячная партыя з “Белмедпрэпаратаў”, яна ўжо будзе прамысловай», — цытуе Піневіча «Інтэрфакс-Захад».

Паводле слоў міністра, штомесяц будзе выпускацца па 500 тысяч вакцын на «Белмедпрэпаратах». Пры гэтым ён растлумачыў: калі спецыялісты кажуць пра 500 тыс. вакцын, маюцца на ўвазе адразу два кампаненты. Гэта значыць, гаворка ідзе пра вакцынацыю 500 тыс. чалавек.

Піневіч таксама распавёў, што літаральна на днях у Беларусь паступіла партыя ў 100 тыс. доз другога кампанента «Спутник V» і яна размяркоўваецца па тэрыторыі краіны.