Памёр Уладзімер Кішкурна

Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміў яго сябра і паплечнік кінарэжысёр Валер Мазынскі.



uladzimir_kishkurna.jpg

2 жніўня Кішкурна трапіў у аўтамабільную аварыю каля Івацэвічаў, калі накіроўваўся ў адзін з санаторыяў Берасцейскай вобласці. 77-гадовы актывіст ехаў за рулём аўтамабіля, яму стала кепска, і на вялікай хуткасці ён уехаў у «МАЗ». У выніку — сур’ёзнае пашкоджанне лёгкіх і печані.

Дзе і калі адбудзецца развітанне, пакуль невядома.

Уладзімер Кішкурна — вядомы руплівец беларускай справы. Быў сябрам Партыі БНФ, удзельнічаў у акцыях і шэсцях, дапамагаў упарадкаваць урочышча Курапаты.

У 2005 годзе ў доме актывіста арыштавалі друкарскую машыну, на якой вырабляліся апазіцыйныя ўлёткі.

www.svaboda.org