Палітзняволеная фігурантка «справы карагодаў» уцякла з «хіміі»
Палітзняволеная Вікторыя Лысковіч, асуджаная па «карагоднай справе», уцякла ад «хіміі». Яна знаходзіцца ў Літве, паведамляюць праваабаронцы.
24-гадовая Вікторыя Лысковіч у траўні мінулага года атрымала паўтара года «хіміі». Яна адбывала пакаранне ў Віцебску. Яе асудзілі разам з маці Аленай Лысковіч, якая засталася адбываць 1,5-гадавы тэрмін у гродзенскім ПУАТ.
Нагадаем, 13 верасня 2020 года ў Брэсце група пратэстоўцаў выйшла на праезную частку на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі і вадзіла карагоды. Дэманстрантаў разагналі вадамётамі. Паводле абвінавачання, яны парушылі не толькі грамадскі парадак, але і працу транспарту, нанеслі шкоду тралейбуснаму і аўтобуснаму паркам, а таксама нібыта па іх віне зачыніліся арганізацыі гандлю і харчавання.
Паводле reform.by.