Палітыка Юрася Меляшкевіча вінавацяць паводле эканамічнага артыкула
Юрасю Меляшкевічу выстаўленае абвінавачанне ў нявыплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў працаўнікоў. Яно звязанае з працай палітыка ў якасці дырэктара прадпрыемства «Маёнтак Падароск», паведамляе «Е*рарадыё».
Разам з Меляшкевічам па справе праходзіць фінансавы дырэктар
маёнтка Зміцер Карабач. Сума недавыплачанага ў бок дзяржавы ацэньваецца ў 400
тысяч рублёў.
«Гэта, вядома, поўная хлусня», — каментуюць навіну
калегі затрыманых.
Юрась Меляшкевіч быў намеснікам старшыні грамадскай
арганізацыі «БНФ "Адраджэнне"», актывістам руху «За
Свабоду!». Апошнім часам быў намстаршыні «Беларускага добраахвотнага
таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Падчас зачысткі
грамадзянскай супольнасці арганізацыя была ліквідаваная Вярхоўным судом.
Увечары 26 кастрычніка ці раніцай наступнага дня Меляшкевіча
затрымалі ў Ваўкавыску.