Палітвязню з чацвёртай стадыяй раку здзекліва змянілі прысуд: замест 5 гадоў — 4 гады і 9 месяцаў узмоцненага рэжыму

Палітвязню Паўлу Кучынскаму па выніках апеляцыі суд здзекліва змяніў прысуд — зменшыў тэрмін у калоніі аж на тры месяцы! Але пры гэтым дадаў штраф у 3 840 рублёў!

photo_2022_04_14_10_08_10_1.jpg

У судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня быў вынесны прысуд маладзечанцу Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Суд прызначыў палітвязню 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27-гадовы Павел Кучынскі мае інваліднасць першай групы, у яго чацвёртая стадыя рака, і яму патрэбны пастаянны медыцынскі догляд

2 верасня ў Мінскім абласным судзе была разгледжана яго апеляцыйная скарга. У выніку Кучынскаму скарацілі тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў. Але пры гэтым дадалі штраф у памеры 120 базавых велічыняў (3 840 рублёў).

Нагадаем, Павел Кучынскі быў затрыманы 26 студзеня 2022 года ў Маладзечне за каментары ў інтэрнэце. Яму выставілі абвінавачванні паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прадстаўніка ўлады, пагроза ў дачыненні да суддзі, абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абраза суддзі або народнага засядальніка, пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады).

Павел мае інваліднасць і чацвёртую стадыю раку. Ягоны стан вельмі пагоршыўся ў зняволенні. Хлопец кратамі ён перанес ковід. 23 сакавіка яму зрабілі КТ. У заключэнні было напісана, што стан пагоршыўся, пухліна павялічылася ў памерах, з’явілася новае кістаўтварэнне і пачаўся запаленчы працэс.

Кучынскі — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на імшу ў маладзечанскі касцёл. Вялікае захапленне маладога чалавека — гэта музыка, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.


Яго сястра з у вялікай размове з НЧ распавяла пра брата і прыгадала:

Першы раз яго забралі на «размову» восенню, за пару месяцаў да затрымання. Адразу ж тады ў цёткі забралі яго ноўтбук. Можа быць, яму трэба было з’ехаць, але ён лячыўся і нікуды не паехаў. Я не ведаю, пра што з ім размаўлялі, бо Паша падпісваў паперку аб неразгалошванні, але сам факт, што выклікалі, ён хаваць не стаў.